Бел
Контакты
Тэлефон/факс: +375 (17) 271-02-78
E-mail:  gnu-niei@niei.by
Адрас: 220086, г. Мiнск, вул. Славінскага 1, корп.1

Статус і функцыі інстытута

 Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе сваю дзейнасць згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2010 г. № 605 "Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай навуковай установы" Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ».

 

У адпаведнасці з гэтым дакументам інстытут з'яўляецца галоўнай навукова-даследчай установай па падрыхтоўцы дзяржаўных прагнозаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. "Аб дзяржаўным прагназаванні і праграмах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь».

 

У сваёй дзейнасці інстытут ажыццяўляе наступныя асноўныя функцыі:

 

  • макраэканамічны аналіз, прагноз і падрыхтоўка прапаноў па рашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы;
  • метадалагічнае і метадычнае кіраўніцтва распрацоўкай прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця па галінах эканомікі;
  • стварэнне і суправаджэнне інфармацыйна-аналітычнай сістэмы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь;
  • падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.