Доўгатэрміновыя галіновыя стратэгіі, сістэма комплекснага стратэгічнага прагназавання і планавання развіцця тэхналагічнай сферы, распрацоўка міжгаліновых і прадуктовых балансаў, інвестыцыі ў інавацыі. Размова аб гэтым ішла на рабочай нарадзе па вызначэнні перспектыў стратэгічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, арганізаванай Навукова-даследчым эканамічным інстытутам Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Экспертная думка дырэктара НДЭІ Міністэрства эканомікі Наталлі Берчанкі аб сістэмных праблемах беларускай эканомікі прадстаўлена ў артыкуле Уладзіміра Валчкова "Рост магчымы толькі пры актывізацыі дзелавой ініцыятывы і стратэгічнага мыслення па ўсёй вертыкалі эканомікі" ў газеце "Рэспублiка".
Усе навіны