Бел
Контакты
Тэлефон/факс: +375 (17) 271-02-78
E-mail:  gnu-niei@niei.by
Адрас: 220086, г. Мiнск, вул. Славінскага 1, корп.1
26.01.2024

Віншаванне З Днём беларускай навукі!

 

28 студзеня айчынная навуковая супольнасць адзначае прафесійнае свята-Дзень беларускай навукі. Наша краіна заўсёды ганарылася і ганарыцца сваімі навукоўцамі-элітай беларускага грамадства, іх адкрыццямі і дасягненнямі.

Гэты дзень з'яўляецца асаблівым і значным для ўсіх нас, бо менавіта вашы намаганні развіваюць навуку і прагрэс, спрыяюць дасягненню ўстойлівага развіцця Беларусі. Вы штодня працуеце над пошукам рашэнняў складаных задач, якія стаяць перад вамі, з'яўляецеся сапраўднымі стратэгамі і аналітыкамі, якія дапамагаюць прымаць важныя рашэнні ў эканамічнай палітыцы.

Хачу выказаць вам вялікую падзяку за ваша адданае служэнне навуцы і краіне. Вашы нястомная дзейнасць, самаадданую працу, імкненне да наватарства, творчы пошук, ўкараненне прагрэсіўных ідэй і пастаяннае развіццё з'яўляюцца важнымі фактарамі ў дасягненні новых вышынь у эканамічнай сферы.

Жадаю вам моцнага здароўя, шырокіх гарызонтаў, далейшых творчых поспехаў, цікавых даследаванняў, адкрыццяў і глыбокага маральнага задавальнення ад сваёй працы. Хай кожны ваш крок прыводзіць да новых дасягненняў, бліскучым перамогам і заслужаным узнагародам. Са святам, З Днём беларускай навукі!

Дырэктар Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Наталля Берчанка

Усе навіны