У сваім выступленні Наталля Берчанка расказала аб падыходах, якія прымяняюцца да распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на новы стратэгічны перыяд да 2040 года. Асаблівы акцэнт быў зроблены на тым, што ў новых рэаліях ацэнка рызык і магчымасцей далейшага ўстойлівага развіцця павінна разглядацца праз прызму нацыянальнай бяспекі. Немалаважным з'яўляецца выбудоўванне дыялогу бізнесу і ўлады ў працэсе распрацоўкі стратэгічнага дакумента. Былі прадстаўлены вынікі работы, праведзенай у гэтых напрамках НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь за мінулы перыяд работы над Канцэпцыяй новай НСУР.
Усе навіны