Бел
Контакты
Тэлефон/факс: +375 (17) 271-02-78
E-mail:  gnu-niei@niei.by
Адрас: 220086, г. Мiнск, вул. Славінскага 1, корп.1
21.08.2024

У ліпені 2024 года ў анкету кан'юнктурнага апытання ў прамысловасці, арганізаванага Навукова-даследчым эканамічным інстытутам Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, былі ўключаны пытанні, якія датычацца ESG-фактараў у дзейнасці прадпрыемстваў. На гэтыя пытанні былі атрыманы адказы ад 367 беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.

 

На падставе праведзенага апытання можна зрабіць выснову аб недастатковай зацікаўленасці беларускіх прамысловых прадпрыемстваў ва ўвядзенні ESG-стандартаў. Пераважная большасць кіраўнікоў не бачыць небяспекі ў нефінансавых рызыках. Найбольш значным фактарам, здольным заахвоціць прадпрыемства да распрацоўкі нефінансавай справаздачнасці з'яўляюцца патрабаванні рэгулятара. Аднак варта адзначыць, што прадпрыемствы, якія прынялі ўдзел у апытанні, у якасці найбольш значнай рызыкі ацэньваюць магчымае зніжэнне канкурэнтаздольнасці ў параўнанні з канкурэнтамі, якія ўлічваюць прынцыпы ўстойлівага развіцця ў сваёй дзейнасці, а рызыкі, абумоўленыя фінансавымі стратамі, звязанымі з магчымымі штрафамі і дадатковымі зборамі, займаюць. другое месца.

 

ESG-стандарты артыкул

Усе навіны