Бел
Контакты
Тэлефон/факс: +375 (17) 271-02-78
E-mail:  gnu-niei@niei.by
Адрас: 220086, г. Мiнск, вул. Славінскага 1, корп.1
03.04.2024

Супрацоўнікі Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у акцыі па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторыі Першамайскага раёна г. Мінска

Для падтрымання якасці навакольнага асяроддзя на належным узроўні Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на пастаяннай аснове праводзіцца комплекс разнапланавых мерапрыемстваў. Так, адной з добрых традыцый стала штогадовая аб'ява прыродаахоўным ведамствам вясенняй акцыі па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў. Тэрміны акцыі ў гэтым годзе - з 1 сакавіка па 8 траўня.

Ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць мерапрыемствы па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторый, а ў красавіку, калі прагрэецца зямля, у населеных пунктах Беларусі пачнуцца пасадкі маладых дрэў і кустоў, будуць закладзены новыя алеі і паркавыя зоны.

У ходзе акцыі па навядзенні парадку супрацоўнікі НДЭІ Мінэканомікі ачысцілі ад лістоты і назапашанага за зіму дробнага смецця тэрыторыю па вуліцы Славінскага.

Загадчык аддзела мабілізацыйнай падрыхтоўкі эканомікі Алег Мачкодан:

- З кожным годам мы бачым, як наш горад становіцца яшчэ прыгажэй. І калі мы будзем кожны дзень рабіць усё, што ад нас залежыць, Мінск стане толькі лепшым і ярчэйшым. Мы рады аказаць дапамогу раёну і гораду.

Сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ Лілія Дворак:

- Лічым, што ўнесці свой уклад у паляпшэнні экалогіі можа кожны з нас. Надвор'е ў гэты дзень было спрыяльным для працы, і ўдзельнікі акцыі з вялікім задавальненнем прыводзілі ў парадак тэрыторыю. Разам зробім наш раён прыгажэйшым і чысцейшым!

Чысціня і парадак на тэрыторыях населеных пунктаў і арганізацый, дагледжаная зямля і добраўпарадкаваныя куткі, якія радуюць вока - адметная рыса нашага роднага Мінска. І калі кожны з нас будзе клапаціцца аб парадку ў сваім горадзе, у нашым агульным доме заўсёды будзе чыста і ўтульна. 
Усе навіны