Бел
Контакты
Тэлефон/факс: +375 (17) 271-02-78
E-mail:  gnu-niei@niei.by
Адрас: 220086, г. Мiнск, вул. Славінскага 1, корп.1
22.06.2023

Супрацоўнікі Інстытута з беларускай дэлегацыі прынялі ўдзел у заключных мерапрыемствах праекта «Расія-Беларусь: моцнае партнёрства»

11-14 чэрвеня 2023 года праведзены заключныя мерапрыемствы праекта «Расія – Беларусь: моцнае партнёрства» ў г.Калінінградзе (Расійскай Федэрацыі). Сярод прадстаўнікоў – начальнік аддзела міжнароднай тэхнічнай дапамогі навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Дзіна Ганчарова.

Галоўнай падзеяй візіту стала фінальная канферэнцыя праекта, якая прайшла ў г.Светлагорску. Дадзенае мерапрыемства было накіравана на ўмацаванне і развіццё партнёрскіх адносін паміж грамадзянскімі таварыствамі Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікаў канферэнцыі віталі губернатар Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў і старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік.

На канферэнцыі былі падвялі вынікі рэалізацыі праекта, мэта якога заключалася ў пабудове мадэлі комплекснага трансгранічнага супрацоўніцтва ў новых умовах, выступілі з прапановамі.

На пленарным пасяджэнні Дзіна Ганчарова прадставіла новую мадэль супрацоўніцтва рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі з дапамогай рэалізацыі двухбаковай праграмы з выкарыстаннем інструмента «трансгранічнае супрацоўніцтва».

Адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання двух дагавораў аб супрацоўніцтве муніцыпалітэтаў Калінінградскай вобласці (Зеленаградскага муніцыпальнага акругі і Светлагорскай гарадской акругі) са сваімі новымі партнёрамі ў Гродзенскай вобласці (Зэльвенскім і Навагрудскім раённымі выканаўчымі камітэтамі). 
Усе навіны