Бел
Контакты
Тэлефон/факс: +375 (17) 271-02-78
E-mail:  gnu-niei@niei.by
Адрас: 220086, г. Мiнск, вул. Славінскага 1, корп.1
20.12.2023

Супрацоўнікі аддзела дэмаграфічных прагнозаў і занятасці НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі "Функцыянальныя прагнозы і дэмаграфічныя ацэнкі для Расіі і краін СНД"

У працы Міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай 15 снежня 2023 года на базе Навукова-даследчага ўніверсітэта Вышэйшай школы эканомікі (г.Масква), прынялі ўдзел прадстаўнікі навукова-даследчых арганізацый, статыстычных органаў і органаў дзяржаўнага кіравання Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, Беларусі, Расіі, Таджыкістана , Узбекістана.

У ходзе секцыйных пасяджэнняў удзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемасувязі дэмаграфічных працэсаў і сацыяльна-эканамічнага развіцця. Асаблівая ўвага была ўдзелена дэмаграфічным выклікам і распрацоўцы дэмаграфічных прагнозаў у краінах СНД. Загадчыца аддзела дэмаграфічных прагнозаў і занятасці Наталля Прывалава выступіла з дакладам "Дэмаграфічныя прагнозы ў Беларусі". У выступленні акцэнт быў зроблены на структуры праграмнага комплексу, які ўключае: перспектыўныя разлікі колькасці і полаўзроставай структуры насельніцтва рэспублікі, абласцей, г. Мінска і адміністрацыйных раёнаў. Асаблівая ўвага была ўдзелена распрацоўцы функцыянальных прагнозаў, якія заснаваны на перспектыўнай колькасці і ўзростава-палавога складу насельніцтва.

Выступленне выклікала жывую цікавасць удзельнікаў канферэнцыі. Быў адзначаны высокі навукова-метадычны ўзровень пабудовы дэмаграфічных прагнозаў, якія выконваюцца НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Усе навіны