У гонар прафесійнага свята Дня эканаміста за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь Падзяка Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь аб'яўлена кандыдату эканамічных навук, дацэнту Людміле Баравік.
Паважаная Людміла Сцяпанаўна! Ад усёй душы віншуем Вас з заслужанай узнагародай. Жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, жыццёвых сіл, аптымізму, новых поспехаў у адказнай працы на карысць роднай Беларусі. Упэўнены, што Вашы веды і вопыт, высокі аўтарытэт, кампетэнтнасць і прафесіяналізм будуць і ў далейшым садзейнічаць развіццю і павышэнню эканамічнага патэнцыялу краіны!
Усе навіны