Бел
Контакты
Тэлефон/факс: +375 (17) 271-02-78
E-mail:  gnu-niei@niei.by
Адрас: 220086, г. Мiнск, вул. Славінскага 1, корп.1
04.11.2022

Па ініцыятыве Міністэрства эканомікі ў НДЭI адбылося працойная нарада па пытаннях выкарыстання вынікаў комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу.


 У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства эканомікі РБ, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях РБ, Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.



 

Параду распачаў Міністр эканомікі РБ Чарвякоў А.В., які абазначыў неабходнасць развіцця метадалогіі распрацоўкі КП НТП як аднаго з інструментаў распрацоўкі нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця і ўказаў на тры напрамкi тэхналагічнага развіцця краіны – распрацоўка і развіццё ўласных тэхналогій, развіццё тэхналагічнай кааперацыі, закупка тэхналогій у распрацоўшчыкаў.


З прыветным словам выступіў старшыня ГКНТ РБ Шлычкоў С.В., які акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў на неабходнасці дапаўнення традыцыйнай эканомікі інавацыйным складнікам і праблемах пераходу паміж этапамі прагназавання і планавання.

Прысутныя заслухалі даклады дырэктара ДУ "БелІСА" Балтруковіча П.І. аб канцэптуальных асновах арганізацыі распрацоўкі КП НТП на 2026-2030 гады і на перыяд да 2045 года, а таксама першага намесніка дырэктара па навуковай рабоце НДЭІ Баравік Л. С. аб дзеючым механізме спалучэння КП НТП і НСУР-2035.


Дыскусія, якая развярнулася, тычылася пытанняў забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту краіны і канкурэнтаздольнасці эканомікі Беларусі, галіновай трансфармацыі, неабходнасці ўліку спалучанасці тэхналогій, ступені дэталізацыі пабудовы комплекснага прагнозу, стварэння дарожных карт развіцця тэхналогій з абавязковым выхадам на канчатковыя прадукты і абгрунтаваныя інвестыцыйныя праекты.

Па выніках нарады распрацаваны ўзгодненыя прапановы адносна механізму спалучэння КП НТП з НСУР і стратэгіямі развіцця галін эканомікі.


Усе навіны