Бел
Контакты
Тэлефон/факс: +375 (17) 271-02-78
E-mail:  gnu-niei@niei.by
Адрас: 220086, г. Мiнск, вул. Славінскага 1, корп.1
06.06.2019

Назначаны прадстаўнікі дзяржавы ў органах кіравання Беларускай біятэхналагічнай карпарацыі

 Намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Дворнік і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько назначаны прадстаўнікамі дзяржавы ў органах кіравання закрытага акцыянернага таварыства "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя" (БНБК). Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 356 ад 3 чэрвеня 2019 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам нумар 100 ад 19 лютага 2008 года "Аб некаторых пытаннях уладальніцкага нагляду" і ўступае ў сілу з дня яго прыняцця.
Усе навіны