Кан'юнктурнае апытанне, праведзенае ў сакавіку, зафіксавала рост пазітыўных настрояў сярод кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў.
Індэкс прамысловага аптымізму, які комплексна характарызуе стан кан'юнктуры, бесперапынна расце з пачатку 2024 года.
Адзначаецца павелічэнне загрузкі вытворчых магутнасцей. У параўнанні з папярэднім месяцам каэфіцыент загрузкі вырас на 1 працэнтны пункт і склаў 69%. Доля кіраўнікоў, якія прагназуюць у бліжэйшы месяц рост вытворчасці, вырасла да 40%, рост попыту на прадукцыю - да 36%.
Балансавыя адзнакі змены вытворчасці і попыту падвысіліся на 19 і 26 пунктаў адпаведна.
Траціна кіраўнікоў прагназуюць паляпшэнне агульнага эканамічнага становішча на прадпрыемствах у бліжэйшы час, і гэта максімальная велічыня з вясны 2019 года.
Прагнозныя ацэнкі фінансавых паказчыкаў на бягучы месяц аптымістычныя - большасць рэспандэнтаў мяркуе, што прыбытак на прадпрыемствах не зменіцца або ўзрасце.
Усе навіны