Дыскусіі, распачатыя падчас круглых сталоў у першы дзень
канферэнцыі, былі працягнуты ў другі дзень у рамках секцый. 21 кастрычніка
пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця абмяркоўваліся на 6 секцыях:
"Структурная і макраэканамічная палітыка, павышэнне эфектыўнасці знешнеэканамічных адносін";
"Развіццё чалавечага патэнцыялу і эфектыўнасць яго выкарыстання";
"Павышэнне канкурэнтаздольнасці рэальнага сектара эканомікі";
"Інавацыйна-інвестыцыйнае развіццё эканомікі";
"Стратэгіі і механізмы рэгіянальнага развіцця";
"Матэматычнае мадэляванне эканамічных працэсаў і інфармацыйныя тэхналогіі".

Сярод узнятых пытанняў найбольш актыўны водгук ва ўдзельнікаў выклікалі даклады, якія датычыліся:
На канферэнцыі былі прэзентаваны апублікаваныя ў 2022 годзе манаграфіі ўдзельнікаў.
Па выніках работы XXIII Міжнароднай навуковай-канферэнцыі "Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна эканамічнага развіцця" будуць распрацаваны рэкамендацыі. Прапановы ў праект рэкамендацый прымаюцца да 31 кастрычніка 2022 года на электронны адрас niei-tezisi@niei.by
Выдадзеныя матэрыялы канферэнцыі будуць размешчаны на сайце інстытута http://niei.by/ru/mezhdunarod-nauchnykh-konferentcii-ru
Дзякуем усім удзельнікам канферэнцыі за цікавае і плённае
супрацоўніцтва!
Будзем рады бачыць вас у наступным годзе!

Усе навіны