06.06.2019
"Белпошта" правядзе Дзень посткросера 7 чэрвеня
"Белпошта" 7 чэрвеня правядзе ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Дзень посткросера, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кампаніі.
У гэты дзень пры адначасовай адпраўцы 10 і больш міжнародных простых паштовых картак кліенты змогуць аплаціць іх перасылку са скідкай 10 працэнтаў.
Аналагічныя акцыі ў гэтым годзе "Белпошта" плануе правесці 6 верасня і 6 снежня.
Посткросінг - папулярны міжнародны анлайн-праект па абмене паштовымі карткамі і маркамі. Беларусь уступіла ў гэты рух у 2008 годзе. "Белпошта" актыўна падтрымлівае посткросінг, з 2009 года выраблены больш за 500 сюжэтаў паштовых картак на розную тэматыку.
Усе навіны