Бел
Контакты
Тэлефон/факс: +375 (17) 271-02-78
E-mail:  gnu-niei@niei.by
Адрас: 220086, г. Мiнск, вул. Славінскага 1, корп.1
07.10.2022

6 кастрычніка 2022 г. супрацоўнікі навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у пасяджэнні міжведамаснай экспертнай групы па экалагічным кірунку работы па дасягненні Мэт устойлівага развіцця

 

На пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства эканомікі, праграмы развіцця ААН і іншых агенцтваў ААН у Беларусі, навуковых арганізацый у сферы экалогіі і захавання біярэсурсаў. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч.

У рамках пасяджэння абмяркоўваліся пытанні ўдасканалення статыстычнай базы па маніторынгу дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў сферы абыходжання з адходамі і кіравання воднымі рэсурсамі; дасягненні Беларусі і перспектыўны план па аднаўленні экасістэм парушаных тарфянікаў; вынікі хуткай комплекснай ацэнкі мерапрыемстваў дзяржаўных праграм Беларусі з пазіцый Мэт устойлівага развіцця.

Загадчык аддзела метадалогіі распрацоўкі і маніторынгу рэалізацыі дзяржаўных праграм НДЭІ Андрэй Белавусаў прадставіў вынікі аналізу супастаўнасці паказчыкаў дзяржпраграм Беларусі і Нацыянальнага пераліку індыкатараў ЦУР, а таксама напрамкі далейшага ўдасканалення статыстычнай базы для маніторынгу рэалізацыі задач ЦУР у галіне абыходжання з адходамі і ў інавацыйнай сферы.

Усе навіны