Бел
Контакты
Тэлефон/факс: +375 (17) 271-02-78
E-mail:  gnu-niei@niei.by
Адрас: 220086, г. Мiнск, вул. Славінскага 1, корп.1
04.04.2023

27-28 сакавіка 2023 г. супрацоўнікі навукова-даследчага эканамічнага інстытута і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у азнаямленчым візіце ў Рэспубліку Сербія па пытаннях гендэрна-арыентаванага бюджэтаваньня

Мерапрыемства арганізавана структурай ААН па пытаннях гендарнай роўнасці і пашырэння правоў і магчымасцяў жанчын («ААН-Жанчыны»). У азнаямленчым візіце прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі навукова-даследчы інстытут працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі візіту вывучылі вопыт Сербіі па ўкараненні гендэрна-арыентаванага бюджэтаваньня, спадарожныя фактары поспеху і складанасці, ролю Міністэрства фінансаў і Каардынацыйнага механізму ва ўрадзе Рэспублікі Сербія, а таксама асаблівасці рэалізацыі гендэрна-арыентаванага бюджэтаваньня на рэгіянальным узроўні.

Сербія была адной з першых краін Еўропы, якія распачалі пераход да ўліку гендарнага фактару ў бюджэтным працэсе і пры рэалізацыі дзяржаўных праграм. На сёння ў краіне прыняты асноватворныя нарматыўныя прававыя акты і планавыя дакументы ў гэтай сферы, навучана больш за 2000 дзяржаўных служачых, пытанні гендэрнай роўнасці знаходзяць адлюстраванне ў дзейнасці большасці дзяржаўных органаў і ў мностве бюджэтных праграм.

Вопыт Рэспублікі Сербія можа быць выкарыстаны пры ўкараненні гендэрна-арыентаванага бюджэтаваньня ў Беларусі, што будзе спрыяць больш справядліваму размеркаванню бюджэтных сродкаў і вынікаў рэалізацыі дзяржаўных праграм сярод розных груп насельніцтва, росту прадукцыйнасці працы ў эканоміцы, а таксама дасягненню Нацыянальнага індыкатара Мур 5.с.1. 1 «наяўнасць механізмаў адсочвання дзяржаўных асігнаванняў на забеспячэнне гендэрнай роўнасці і пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын і апублікавання дадзеных пра іх».

Усе навіны