Бел
Контакты
Тэлефон/факс: +375 (17) 271-02-78
E-mail:  gnu-niei@niei.by
Адрас: 220086, г. Мiнск, вул. Славінскага 1, корп.1
25.02.2020

25 лютага на пляцоўцы НДЭІ Міністэрства эканомікі адбылася сустрэча слухачоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з навукоўцамі інстытута

Мерапрыемства адбылося ў рамках супрацоўніцтва Навукова-даследчага эканамічнага інстытута і кафедры дзяржаўнай эканамічнай палітыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Слухачы спецыяльнасці «Інфармацыйна-аналітычная работа ў сістэме органаў дзяржаўнага кіравання» азнаёміліся з перадавымі тэхналогіямі і асаблівасцямі арганізацыі аналітычнай і даследчай працы ў інстытуце, сістэмай маніторынгу, аналізу і прагназавання сацыяльна-эканамічнага развіцця, з імплементацыяй Мэтаў ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь у Нацыянальную стратэгію да 2035 года і іншыя праграмныя дакументы. У ходзе сустрэчы асабліва актыўным было абмеркаванне пытанняў, якія тычацца ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння нарматыўных прававых актаў у Рэспубліцы Беларусь.


Правядзенне лекторыяў, арганізацыя круглых сталоў і шэраг іншых мерапрыемстваў па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы сведчаць аб функцыянаванні эфектыўнай інавацыйнай пляцоўкі, створанай на базе НДЭІ Міністэрства эканомікі.



Усе навіны