Бел
Контакты
Тэлефон/факс: +375 (17) 271-02-78
E-mail:  gnu-niei@niei.by
Адрас: 220086, г. Мiнск, вул. Славінскага 1, корп.1
22.12.2023

21 снежня 2023 г. у Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму «Палітычная бяспека як аснова грамадска-палітычнай стабільнасці суверэннай дзяржавы. Выбарчая кампанія 2024 года ў новых прававых умовах»

Абароненасць палітычнай сістэмы нашай краіны ад унутраных і знешніх пагроз крытычна важная, паколькі ад яе стану залежыць здольнасць Беларусі рэалізоўваць незалежную дзяржаўную палітыку. Гэтыя пытанні традыцыйна знаходзяцца ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і асабліва сёння, калі супраць Беларусі развязаны інфармацыйная, санкцыйная і іншыя войны, беспрэцэдэнтныя па свайму маштабу.

Загадчык аддзела мабілізацыйнай падрыхтоўкі эканомікі Алег Мачкодан у сваім выступленні падкрэсліў: сёння асобнымі дзяржавамі і кааліцыямі актыўна выкарыстоўваюцца інструменты палітыка-дыпламатычнага, эканамічнага і іншага націску для прасоўвання сваіх інтарэсаў. Рэалізацыя такіх інструментаў добра прасочваецца на прыкладзе "працы" Еўрасаюза з кіраўніцтвам Украіны і шэрагу краін - удзельніц СНД. Для аказання ціску на суверэнную беларускую дзяржаву заходнія суб'екты міжнароднай палітыкі выкарыстоўваюць інструменты "мяккай сілы" (санкцыйны прэсінг, штучнае абмежаванне афіцыйных кантактаў з Беларуссю, медыйная вайна і інш.).

У нашай краіне палітычная сістэма выбудавана такім чынам, каб ні ўнутраныя, ні знешнія фактары не змаглі перашкодзіць далейшаму паступальнаму развіццю беларускай дзяржавы і грамадства.

Выбарчая кампанія - знакавая вяха ў развіцці любой краіны, выпрабаванне і праверка на трываласць яе палітычнай сістэмы. Галоўным крытэрыем гатоўнасці дзяржавы да правядзення сумленных і адкрытых выбараў з'яўляюцца якасць і паўната прававога рэгулявання выбарчых працэдур і працэсаў.

У 2024 годзе выбарчая кампанія ў Рэспубліцы Беларусь будзе праходзіць з улікам новых стратэгічных напрамкаў развіцця нашай краіны, якія наш народ вызначыў на канстытуцыйным узроўні. У адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадугледжваецца правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання ў адзіны дзень галасавання-25 лютага 2024 г. Інфармацыя аб падрыхтоўцы і правядзенні электаральнай кампаніі-2024 размешчана на інтэрнэт-сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Адзіны спосаб паспяхова супрацьстаяць цяперашняй непрыхаванай гібрыднай агрэсіі і санкцыям, забяспечыць палітычную бяспеку – адзінства народа на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У ходзе Адзінага дня інфармавання таксама былі разгледжаны пытанні выканання правілаў дарожнага руху і аховы працы.

Усе навіны