З мэтай прапрацоўкі праектаў па стварэнні новых запатрабаваных відаў прадукцыі для прамысловасці Рэспублікі Беларусь, рабочая група ў складзе дырэктара Інстытута Наталлі Берчанкі, супрацоўнікаў аддзела эканомікі прамысловага комплексу, сектара нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі, а таксама прадстаўнікоў Галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь наведала Завод «Палімір» ААТ «Нафтан» у г.Наваполацку. Сустрэча адбылася ў рамках дзейнасці міжведамаснай рабочай групы па разглядзе пытанняў арганізацыі новых вытворчасцяў у хімічнай прамысловасці Рэспублікі.
У ходзе рабочай сустрэчы з кіраўнікамі і спецыялістамі завода «Палімір» ААТ «Нафтан» бакі прадставілі сваё бачанне мэтазгоднасці рэалізацыі інвестыцыйнага праекта будаўніцтва на прадпрыемстве новай этылен-прапіленавай устаноўкі, наступнай арганізацыі вытворчасцяў палімераў.
Прадстаўнікі прадпрыемства выказалі сваё меркаванне аб неабходнасці абнаўлення існуючай вытворчасці поліэтыленаў, падкрэслілі сваё імкненне пашыраць асартымент выпускаемай прадукцыі за кошт асваення новых відаў палімераў – такіх як АБС-пластыкі і полікарбанат.
Адным з вынікаў сустрэчы стала фармуляванне абгрунтаванай і ўзгодненай пазіцыі супрацоўнікаў завода «Палімір» ААТ «Нафтан», спецыялістаў НДЭІ і Міністэрства эканомікі па абмяркоўваемых пытаннях.
Усе навіны