Бел
Контакты
Тэлефон/факс: +375 (17) 271-02-78
E-mail:  gnu-niei@niei.by
Адрас: 220086, г. Мiнск, вул. Славінскага 1, корп.1
22.12.2022

15 снежня 2022 года ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь адбыўся фінал штогадовага конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў

Конкурс на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы праводзіцца з 2014 года Нацыянальным банкам пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мэтамі правядзення конкурсу з'яўляюцца павышэнне цікавасці моладзі да навукова-даследчай дзейнасці па эканамічных дысцыплінах і папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў і эканомікі.

У бягучым годзе на конкурс было прадстаўлена 96 работ (у 2021 годзе-67 работ). У фінале конкурсу 12 аўтары лепшых навуковых работ прадстаўлялі і абаранялі свае даследаванні перад членамі экспертнага савета.

У намінацыі «конкурсныя работы аспірантаў» трэцяе месца прысуджана аспірантцы навукова – даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Мойсеенок Аксане Уладзіміраўне за працу па тэме «Стварэнне дзяржавай адпаведных умоў развіцця новых формаў прадпрымальніцтва для вырашэння сацыяльных задач грамадства», навуковы кіраўнік-кандыдат эканамічных навук, дацэнт Прывалава Наталля Мікалаеўна.

 Падрабязней - на сайце Нацбанка Рэспублікі Беларусь

 

Усе навіны