Бел
Контакты
Тэлефон/факс: +375 (17) 271-02-78
E-mail:  gnu-niei@niei.by
Адрас: 220086, г. Мiнск, вул. Славінскага 1, корп.1
14.06.2024

11-12 чэрвеня 2024 г. горад Гродна працягнуў эстафету рэгіянальных фарсайт-сесій, якія праводзяцца ў рамках рэалізацыя Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі ЦУР»

Усяго праведзена тры мерапрыемствы, накіраваныя на ўцягненне зацікаўленых бакоў рэгіянальнай супольнасці ў працэс распрацоўкі рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця на перыяд да 2040 года.

1. Стратэгічная сесія «Майстэрня будучыні» (фасілітатар – дырэктар НДЭІ Наталля Берчанка). У рамках гэтай сесіі рэгіянальная супольнасць вызначыла найбольш важныя характарыстыкі бачання будучага рэгіёна: рэгіён маладых; высокі чалавечы патэнцыял; зялёны рэгіён; высокатэхналагічны і бяспечны рэгіён; рэгіён высокага ўзроўню і якасці жыцця; міжнародны цэнтр турызму. Удзельнікі выдзелілі моцныя і слабыя бакі вобласці, а таксама пагрозы і спрыяльныя магчымасці для яе ўстойлівага развіцця з боку навакольнага асяроддзя. На заключным этапе, абапіраючыся на вынікі праведзенай калектыўнай работы, кожнай камандай (улада, бізнес, адукацыя і навука, грамадскія арганізацыі) было распрацавана ўласнае бачанне прыярытэтаў і напрамкаў устойлівага развіцця рэгіёну, якое забяспечвае дасягненне жаданай будучыні.

2. Форсайт-сесія "Вызначэнне шляхоў доўгатэрміновага тэхналагічнага, інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця Гродзенскай вобласці на перыяд да 2040 года" (фасілітатар - загадчык цэнтра інвестыцыйнага і інавацыйнага развіцця Мікалай Драгун). Вызначаны найбольш перспектыўныя напрамкі развіцця галін спецыялізацыі рэгіёну, праблемы, якія перашкаджаюць распрацоўцы і ўкараненню патрэбных тэхналагічных інавацый і рэалізацыі адпаведных інвестыцыйных праектаў, а таксама магчымыя рызыкі для канкурэнтаздольнасці рэгіёну; абмеркаваны меры, неабходныя для вырашэння праблем і пераадолення існуючых перашкод развіццю галін спецыялізацыі рэгіёну.

3. Форсайт-сесія "Вызначэнне шляхоў доўгатэрміновага развіцця Гродзенскай вобласці ў сферы "зялёнай", у тым ліку цыркулярнай, эканомікі на перыяд да 2040 года" (фасілітатар - загадчык аддзела прыродакарыстання і развіцця зялёнай эканомікі Аляксандр Шушкевіч). У ходзе сесіі былі ўстаноўлены прыярытэты, вызначаны ключавыя напрамкі і меры па развіццю "зялёнай" эканомікі для падтрымання (нарошчвання) канкурэнтаздольнасці Гродзенскай вобласці.

Вынікі фарсайт-сесій будуць выкарыстаны пры распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Гродзенскага рэгіёна на перыяд да 2040 года. 
Усе навіны