Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
"Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь"
Галоўная  /  Навіны, аналітыка
11.04.2024

У Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь у рамках падрыхтоўкі НСУР-2040 адбыўся круглы стол "Зроблена ў Беларусі: складальнікі канкурэнтаздольнасці 2040"

У сучасных умовах сярод дамінуючых фактараў і заканамернасцей эканамічнага развіцця асаблівае месца займае стварэнне канкурэнтных пераваг. Забеспячэнне канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі і стымуляванне ініцыятывы - стратэгічныя мэты, пастаўленыя Кіраўніком дзяржавы ў Год якасці. Сапраўднымі рухавікамі канкурэнтаздольнасці краіны з'яўляюцца інавацыі, навука і тэхналогіі, эканамічная свабода, лагістыка і адукацыя.

Прадстаўнікі дзяржкіравання, навуковых арганізацый, кіраўнікі прадпрыемстваў вызначылі напрамкі і першачарговыя задачы развіцця прамысловага сектара Рэспублікі Беларусь з улікам глабальных трэндаў, тэндэнцый рыначнага попыту, перспектыў інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, супрацоўніцтва з КНР.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнулася намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Марыя Мажынская:

« - Пад словамі «Зроблена ў Беларусі» мы маем на ўвазе, перш за ўсё, якасную, канкурэнтаздольную, запатрабаваную на ўнутраных і знешніх рынках прадукцыю, якая выраблена на нашых прадпрыемствах. У 2023 годзе прамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь паказаў неблагія вынікі. Мы забяспечылі максімальны за апошнія 10 гадоў рост прамысловай вытворчасці - 107,7%. Але трэба разумець, што дасягнуты поспех - гэта толькі першы крок да вырашэння нашых доўгатэрміновых задач».

Марыя Мажынская падкрэсліла, што Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года павінна быць накіравана на асваенне тавараў больш складаных тэхналагічных перадзелаў з высокім дабаўленым коштам, укараненне прынцыпаў беражлівай вытворчасці, удасканаленне сістэмы кіравання бізнес-працэсамі.

Вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў круглага стала выклікалі даклады аб развіцці прамысловага сектара краіны з улікам глабальных трэндаў, тэндэнцый рыначнага попыту і перспектыў інтэграцыі намесніка дырэктара па навуковай рабоце НДЭІ Мінэканомікі Аляксандра Курлыпа, намесніка старшыні канцэрна "Белнафтахім" Андрэя Сойкі, намесніка старшыні канцэрна "Беллесбум" намесніка Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Дзяніса Мароза, намесніка старшыні Дзяржстандарта - дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталя Крэцкага.

У ходзе актыўнай і плённай дыскусіі эксперты абмеркавалі асноўныя напрамкі і прыярытэты прамысловай палітыкі ва ўмовах лічбавай трансфармацыі; эфектыўныя рашэнні ў галіне тэхналагічнай бяспекі і экалагізацыі вытворчасці; роля прадукцыйнасці працы і якасці падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў у павышэнні канкурэнтаздольнасці прамысловага сектара краіны; асноўныя напрамкі развіцця генерыруючых крыніц беларускай энергасістэмы; павышэнне энергаэфектыўнасці пры вытворчасці, размеркаванні і спажыванні ПЭР.

Намеснік генеральнага дырэктара ААТ "МТЗ" па фінансавых пытаннях Максім Скрага, намеснік генеральнага дырэктара па кіраванні якасцю ЗАТ "Атлант" Руслан Бараноўскі, загадчык кафедры дзяржаўнай эканамічнай палітыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Шчэпаў, эканамічны аналітык Георгій Грыц падзяліліся вопытам, абазначылі праблемы і рашэнні, накіраваныя на развіццё і рэалізацыю палітыкі па павышэнні канкурэнтаздольнасці ў сектарах эканомікі.

У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікі круглага стала адзначылі неабходнасць такіх дыялогаў, выказалі прапановы, якія будуць улічаны пры рабоце над праектам Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года. 
Усе навіны