Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
"Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь"
Галоўная  /  Навіны, аналітыка
09.08.2024

Экспертнае меркаванне загадчыка аддзела развіцця паліўна-энергетычнага комплексу Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Вадзіма Кандрусева прадстаўлена ў газеце "Рэспублiка".

Саюзная дзяржава ўваходзіць у новы этап эканамічнай інтэграцыі. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў распараджэнне аб стварэнні аб'яднанага энергетычнага рынку. Гэтае пытанне абмяркоўвалася падчас візіту расійскага лідэра ў нашу краіну ў маі. Гэты міжнародны дагавор устанаўлівае прававыя асновы фарміравання, функцыянавання і развіцця аб'яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы, рэгулюе адносіны, звязаныя з купляй-продажам электраэнергіі паміж удзельнікамі рынку. Што гэта дасць Беларусі і Расіі - спыталі ў экспертаў.

Стварэнне аб'яднанага энергарынку - мабыць, адно з ключавых пытанняў, якое рэгулярна абмяркоўвалася ў апошні час на розных узроўнях. Планавалася, што ён пачне працаваць у пачатку гэтага года. Але паміж Мінскам і Масквой захоўваліся пэўныя рознагалоссі. Беларускі бок ухваліў праект дамовы ў канцы лістапада 2023-га. А расейскі ўрад зацвердзіў прынцыповы тэкст пагаднення ў ліпені 2024 года. Што важна, усе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры завершаны і дакумент гатовы да падпісання прэзідэнтамі.

Загадчык аддзела развіцця паліўна-энергетычнага комплексу Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Вадзім Кандрусеў:

 - Аб'яднанне рынкаў - гэта дастаткова пазітыўны стымул для нармальнай і здаровай канкурэнцыі. Калі будуць ператокі энергіі, гэта добра для рэзервавання, што ў перспектыве дазволіць пазбавіцца неабходнасці стварэння залішніх магутнасцей унутры краін. Каб якасна функцыянаваў адзіны рынак, трэба стварыць супастаўныя канкурэнтныя ўмовы для вытворцаў электрычнай энергіі. Лагічным уяўляецца этапнасць падрыхтоўкі і заключэння пагаднення пасля таго, як будуць ліквідаваны ўсе перашкоды фарміравання агульнага рынку газу.

Поўны тэкст чытайце ў артыкуле Уладзіслава Сычэвіча (“Рэспублiка”) 
Усе навіны