Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
"Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь"
Галоўная  /  Навіны, аналітыка
28.06.2024

30 чэрвеня – Дзень эканаміста – заслужанае прафесійнае свята тых, хто стаіць на варце нацыянальнай эканомікі і сваёй штодзённай карпатлівай працай уносіць важкі ўклад у дабрабыт і працвітанне Рэспублікі Беларусь

30 чэрвеня 1921 года Эканамічнай нарадай, утворанай у Беларусі годам раней, было зацверджана палажэнне аб Планавай камісіі (Дзяржплане) рэспублікі. З гэтага моманту вядзе адлік сваю гісторыю вядучы эканамічны орган краіны. Ішлі гады і мяняліся назвы: камісія стала Дзяржпланам БССР, які ў сваю чаргу ў пачатку 1990-х трансфармаваўся ў Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па эканоміцы і планаванні. У 1994 годзе пераемнікам Дзяржэканомплана выступіла Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 2000-м статус прафесійнага свята быў замацаваны ўказам кіраўніка дзяржавы.

Эканамісты - прадстаўнікі адной з самых запатрабаваных прафесій нашага часу, адной з самых прэстыжных, інтэлігентных, складаных і неверагодна адказных спецыяльнасцяў. Пераацаніць яе значэнне складана, асабліва ў сучасных эканамічных умовах.

Даследаванні вучоных-эканамістаў заўсёды былі і застаюцца нацэленымі на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Дакладныя разлікі, планаванне, прагназаванне, аналіз сітуацыі патрабуюць ад спецыялістаў высокіх прафесійных ведаў, навыкаў, а таксама пэўных асобасных якасцей.

Паважаныя калегі!

Віншуем вас з прафесійным святам - Днём эканаміста.

Ваша карпатлівая праца, досвед і прафесійныя веды вельмі важныя для адлюстравання рэальнага стану эканомікі і вынікаў дзейнасці, прыняцця рашэнняў на розных узроўнях кіравання.

Вы рашаеце ключавыя задачы айчыннай эканомікі, актыўна ўдзельнічаеце ў падрыхтоўцы і рэалізацыі прыярытэтных нацыянальных праектаў, накіраваных на развіццё эканомікі краіны.

Жадаем вам поспехаў у рабоце, паспяховай рэалізацыі ўсіх вашых ідэй і праектаў, правільных прагнозаў і дакладнага аналізу, асабістага дабрабыту і эфектыўных рашэнняў на карысць беларускай дзяржавы. 
Усе навіны